Асноўныя тэмы:
Беларусь і Расія адзначылі 25-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Урачыстасці з гэтай нагоды прайшлі ў Мінску.
Рашэнні, прынятыя лідарамі Беларусі і Расіі ў Мінску падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, абмяркоўваюць у экспертнай супольнасці. У нашым эфіры – меркаванні аб дакументах у сферы гарантавання бяспекі.
Саюзная інтэграцыя ў гістарычных фактах і рэаліях сённяшняга дня. Абмяркуем эканамічны складнік «саюза двух».
Адукацыйны працэс ў адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця. У Мінску абмеркавалі арыенціры ў сферы адукацыі, якія плануецца дасягнуць да 2030 года.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду. Напярэдадні важнай даты ў Чырвоным Беразе адчыніў дзверы музей «Дзецям – ахвярам вайны».
Новы тыдзень і новая кропка маршрута ў «Марафоне адзінства». На гэтым тыдні форум вяртаецца ў Брэсцкую вобласць і спыніцца ў Баранавічах.
Мінск таксама пачаў падрыхтоўку да «Марафона адзінства». У сталіцы стартаваў культурна-патрыятычны фестываль «Мінск адзіны».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.