Асноўныя тэмы:
Важная дата для кожнага – Беларусь упершыню адзначае Дзень народнага адзінства! Вытокі і значэнне свята, а таксама праграма ўрачыстых мерапрыемстваў – у нашым эфіры з экспертамі і гасцямі.
Афганская праблематыка будзе абмеркавана сёння на сумеснай сустрэчы лідараў краін ШАС і АДКБ.
Закрыццё вучэння «Захад-2021» адбудзецца на Абуз-Лясноўскім палігоне.
Парадак вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 распрацаваны ў Беларусі.
У Мінску сусветна вядомыя кардыёлагі калегіяльна правядуць унікальную аперацыю на сэрцы.
Першы ў рэспубліцы Музей народнага адзінства адкрываецца ў Баранавічах.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.