Галоўныя тэмы:
Работа Палаты прадстаўнікоў і планы на новую сесію сталі тэмай абмеркавання ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт правёў нараду са старшынёй ніжняй палаты парламента.
Падчас рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная» ў Магілёве абмеркавалі тэму будучыні.
Ці выконваюць самакатчыкі і веласіпедысты абноўленыя Правілы дарожнага руху, расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Месяц экалагічнага турызму ў Беларусі – выдатная нагода вывучаць прыроднае багацце краіны.
У Навагрудскім райвыканкаме абмеркавалі гандлёвае абслугоўванне ў населеных пунктах з малой колькасцю жыхароў.
Нас чакае цікавы хакей! У Маскве сёння адбудзецца матч паміж маскоўскім «Спартаком» і мінскім «Дынама».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.