Асноўныя тэмы:
Каму настаў час перайсці да больш актыўнай работы, і якога міністра кіраўніку дзяржавы «заўсёды шкада»? Кадравы дзень у Прэзідэнта;
Стартаваў апошні тыдзень збору подпісаў за прэтэндэнтаў на галоўную дзяржаўную пасаду. Ініцыятыўныя групы працягваюць работу па усёй Беларусі;
Праграма крэдытавання «На родныя тавары» паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць і ў 2025 годзе будзе прадоўжана. Часцей за ўсё беларусы бяруць у крэдыт мэблю;
Ад развіцця рэгіёнаў залежыць устойлівасць дзяржавы. У Глыбокім абмеркавалі, што патрэбна зрабіць, каб ў малыя гарады вярталася моладзь і рэгіён развіваўся;
Роўныя правы і магчымасці! Сёння – Міжнародны дзень інвалідаў. Раскажам, што робіцца ў Беларусі для падтрымкі асаблівых людзей.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.