- Перадача: Радыёфакт
- Дата: 05.10.2022
Асноўныя тэмы:
Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя? Прэзідэнт у чарговы раз расставіў кропкі над «i» і абверг фэйкі. Нарада па пытаннях ваеннай бяспекі прайшла на чале з галоўнакамандуючым краіны;
Рэагаваць на любую пагрозу павінны быць гатовыя і сілы АДКБ. У Казахстане стартавала актыўная фаза сумесных вучэнняў. «Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» – праходзяць пад адзінай задумай і адзіным кіраўніцтвам;
Выклікі сучаснасці і новыя падыходы ў працы СЭЗ. Другая канферэнцыя свабодных эканамічных зон Беларусі праходзіць у гэтыя дні ў Магілёве;
На фоне неабгрунтаваных санкцый еўрапейскія кампаніі гатовы да супрацоўніцтва з Беларуссю. Італьянская бізнес-дэлегацыя з візітам у нашай краіне;
У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці перапахавалі астанкі 18-ці воінаў Чырвонай Арміі. Астанкі і асабістыя рэчы байцоў знайшлі падчас пошукавых работ.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: