Асноўныя тэмы:
Назіраецца конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты агучылі ў ЦВК Беларусі.
У Беларусі плануюць узмацніць адраснасць дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей – дэпутаты на сесіі разгледзелі шэраг законапраектаў.
Супрацоўніцтва рэгіёнаў – дзеля развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Наша ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам – з рабочым візітам у Астраханскай вобласці.
СМІ павінны быць максімальна шчырымі і не арыентавацца толькі на адну крыніцу: у Гомелі абмеркавалі шляхі павышэння даверу да дзяржаўных СМІ.
Наша краіна вачыма штучнага інтэлекту: у Мінску праходзіць выстава «НейраБеларусь».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.