Асноўныя тэмы:
Усенародны масавы характар абароны Айчыны: законапраект аб народным апалчэнні прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.
У Беларусі актыўна рэалізуецца інвестыцыйная праграма «Адзін раён – адзін праект»: рэгіёны гатовы запускаць новыя, высокатэхналагічныя вытворчасці, сваю дзейнасць працягвае ў рэспубліцы і замежны бізнес.
Новаўвядзенні, якіх чакалі многія: Міністэрства эканомікі пракаменціравала указ аб садаводчых таварыствах.
Насельніцтва павінна быць забяспечана агуркамі і таматамі ў міжсезонне па прымальных цэнах: развіццё цяплічнага агародніцтва абмеркавалі на нарадзе ў Савеце міністраў.
Маладзёжны праект «Кадравая лесвіца» запусцілі ў Мінску, ініцыятары – БРСМ і партыя «Белая Русь».
Месца яднання і сілы беларусаў: Палац Незалежнасці прыняў чарговых гасцей – выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў краіны.
Сёння – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Яго мэта – прыцягнуць увагу дарослых да праблем, з якімі сутыкаюцца маленькія жыхары планеты.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.