Асноўныя тэмы:
Жніво для беларусаў – харчовы фронт, а на вайне перамагае той, хто лепш падрыхтаваны. Кантроль за ходам уборкі ўраджаю на захадзе Беларусі будзе на гэтым тыдні пад увагай Прэзідэнта.
Новы ўзровень нацыянальнай бяспекі і актыўны ўклад ва ўмацаванне міру на планеце і рэгіянальнай стабільнасці. Мінск і Пекін паглыбляюць супрацоўніцтва ў розных сферах, уключаючы ваенную.
Захаванне будаўнічай галіны – прыярытэт для дзяржавы. Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з працоўным калектывам Мінскага домабудаўнічага камбіната.
Капітальны рамонт жылля, замена ліфтавага абсталявання і павышэнне заробкаў у сістэме: новы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі агучыў планы работы галіны.
Вызначаны выпадкі, калі давядзецца кампенсаваць дзяржпадтрымку на будаўніцтва жылля. Адпаведны указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі.
Чужых дзяцей не бывае. Чарговы гуманітарны груз для жыхароў Данбаса сабралі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Першыя госці прыбылі ў Беларусь для удзелу ў II Гульнях краін СНД.
Таксама раскажам, што робіць Іосіф Прыгожын на Беларускім тэлебачанні.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.