Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 1.08.2024
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 01.08.2024
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 1.08.2024

Асноўныя тэмы:

У 2025 годзе рост ВУП Беларусі запланаваны на ўзроўні 4%. Упор будзе зроблены на актыўнае інвестыцыйнае развіццё, нарошчванне аб'ёмаў экспарту тавараў і паслуг, а таксама кантроль за інфляцыяй. Пакет прагнозных дакументаў разгледзелі ва ўрадзе.

Агульнарэспубліканскі каравай важыць амаль пяць мільёнаў тон. Гаспадаркі краіны ўбіраюць збожжавыя культуры на другой палове плошчы.

У Беларусі з сённяшняга дня павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму. Толькі на павелічэнне дзіцячых дапамог са жніўня дадаткова будзе выдзелена 70 мільёнаў рублёў.

Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў адсвяткуюць сёння. Байцы прымуць удзел у рэспубліканскай маладзёжнай працоўнай акцыі «Дзень ударнай працы».

У Мінскім заапарку пасяліўся Сіндбад – тыграню з Хабараўскага краю выбралі імя.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: