Асноўныя тэмы:
Дэскалацыя напружанасці, сусветныя канфлікты, вырашэнне сітуацыі ва Украіне, ключ ад дзейснага механізма захавання глабальнай бяспекі. У сталіцы праходзіць другая Мінская міжнародная канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Напярэдадні ўдзел у сесіі высокага ўзроўню прыняў Прэзідэнт Беларусі.
Сёння апошні дзень падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. На сённяшнюю раніцу ў Цэнтрвыбаркам пададзена 8 заяў ад такіх груп.
Фінансавы год спрагназавалі напярэдадні ў Палаце прадстаўнікоў. Дэпутаты ў першым чытанні падтрымалі праект бюджэту на 2025 год. Па-ранейшаму ў прыярытэце – сацыяльны вектар.
Кінафестываль «Лістапад» адкрываецца сёння. Доўгачаканая як для спецыялістаў, так і аматараў, падзея прымеркавана да 100-годдзя беларускага кінематографа.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.