Асноўныя тэмы:
Саюзныя праграмы і іх фінансаванне, вынікі работы і планы на будучае, парадак дня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, стварэнне магутнага і сучаснага медыяхолдынгу: рабочы тыдзень Прэзідэнт Беларусі пачаў з аналізу інтэграцыйных стасункаў у фармаце Саюзнай дзяржавы.
У абарону інтарэсаў грамадзян: Прэзідэнт падпісаў указ «Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы».
Пачуць людзей і вырашыць надзённыя праблемы: сенатары працягваюць сустрэчы з грамадзянамі, прыёмы сталі традыцыйнымі і, галоўнае, эфектыўнымі.
Сёння у Мінску адбудзецца урачыстая цырымонія уручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі. Працягваем знаёміць з лаўрэатамі.
Акружыць адзінокіх бабуль і дзядуль клопатам і цяплом: дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» праходзіць у Беларусі.
Асаблівую ўвагу – на патрыятычнае выхаванне: сёлета бібліятэкі Беларусі сканцэнтруюцца на праектах, арыентаваных на маладое пакаленне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.