Асноўныя тэмы:
Беларусь мае намер выканаць працэдуры па ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва да чэрвеньскага саміту ў Дэлі. Працэсуальныя нюансы і беларускія ініцыятывы абмеркавалі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці.
Узмацненне супрацьдзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці: Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны Закон.
Прававы механізм прыцягнення да адказнасці нацысцкіх злачынцаў распрацуюць у Беларусі.
Праект «Поезд Памяці» плануе пашырыць склад удзельнікаў. Сёлета да Беларусі і Расіі далучацца іншыя краіны.
Гаспадаркі краіны рыхтуюцца да пасяўной кампаніі: да 25 сакавіка аграрыі завершаць рамонт пасяўной тэхнікі,актыўна вядзецца назапашванне ўгнаенняў.
Захавальніца духоўнай спадчыны народа: у Беларусі сёння стартуюць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.