Асноўныя тэмы:
Санкцыйны ціск калектыўнага Захаду, міграцыйны крызіс на граніцы з Еўрасаюзам, мілітарызацыя прыгранічча. Сітуацыю на дзяржаўнай граніцы абмяркуем з экспертамі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб вылучэнні Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка ў Беларусі.
Сусветны дзень навукі ва імя міру і развіцця адзначаецца сёння. Раскажам, дзякуючы якім інавацыйным рашэнням беларуская навука застаецца канкурэнтаздольнай у свеце.
Паказчык энергетычнай самастойнасці Беларусі наблізіцца да канца 2025-га да 30%. Сёння стартуе Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна».
Нясвіж, Барысаў, Заслаўе, Лагойск і не толькі. У бліжэйшыя два гады запланавана адкрыццё важных сацыяльных аб'ектаў у гарадах і сталіцы Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.