Асноўныя тэмы:
Сёння ў Мінску пачынае работу VI Ўсебеларускі народны сход. 2400 дэлегатаў – прадстаўнікі народа, галін улады, кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў, дзеячы навукі і культуры з усіх рэгіёнаў – абмяркуюць, як будзе развівацца Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў.
Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку стане ключавым на Усебеларускім народным сходзе. Сярод найважнейшых прыярытэтаў – шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.
Прэзідэнту Беларусі давяраюць 66,5% жыхароў краіны. Сацыялагічнае даследаванне было праведзена напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу.
Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» будзе прадстаўлены ў Палацы Рэспублікі ўдзельнікам VI Усебеларускага народнага сходу.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.