Асноўныя тэмы:
Званне Героя Беларусі прысвоена Марыне Васілеўскай. Напярэдадні у Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі нашых першых касманаўтаў і каманду, якая дапамагла ажыццявіць гэты гістарычны палёт.
Прэзідэнт Беларусі расказаў аб сумесных з Расіяй касмічных планах. У Маскве адбылася сустрэча лідараў дзвюх дзяржаў.
Адзін віток вакол Зямлі і 108 гістарычных мінут. Сёння Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Раскажам пра неабсяжныя касмічныя гарызонты суверэннай Беларусі.
Беларусь і Узбекістан паставілі перад сабой амбіцыйныя мэты і не маюць намеру адступаць ад іх. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з міністрам замежных спраў Узбекістана.
Чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе сёння ў Мінску. У цэнтры ўвагі пытанні міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце СНД.
Сёлета да арганізацыі беларускіх экспазіцый пад брэндамі Made in Belarus і Belarus The Taste Of Nature плануюцца каля 30 міжнародных выставачных форумаў.
Расказаць шырокаму колу пакупнікоў, як выпускаюцца якасныя беларускія прадукты, і яшчэ больш папулярызаваць нашу прадукцыю. У Беларусі стартаваў праект «Зробім разам».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.