Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 12.05.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 12.05.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 12.05.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Трагедыя ў Казані: 19-гадовы мясцовы жыхар ўчыніў стральбу ў школе. Ёсць ахвяры.

У Будславе Мядзельскага раёна гарэў касцёл. Галоўная ікона беларускіх каталікоў – Маці Божая Будслаўская – выратаваная, аднак дах касцёла пацярпеў.

Сёння – дзень нараджэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Новы праект становіцца «жамчужынай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху».

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе першы Рэспубліканскі маладзёжны форум «Беларусь інтэлектуальная».

Профільныя класы адкрываюць у Дубровенскім раёне. Сельскіх дзяцей знаёмяць з прафесіямі з дзіцячага садка.

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт правядзе сёння анлайн-брыфінг пра асаблівасці ўступнай кампаніі 2021 года. Таксама раскажам, што падрыхтаваў для абітурыентаў БНТУ.

«Белтэлекам» забяспечвае сучаснай сувяззю нашу краіну і прадастаўляе самыя разнастайныя паслугі. Пра перспектывы развіцця тэлекамунікацый, павышэнне хуткасці інтэрнета, праект «Разумныя гарады» – у нашай праграме.

Пяць службовых катэраў Гомельскай пагранічнай групы ўпершыню атрымалі ўласныя імёны.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапаноўвае паўдзельнічаць у складанні «салаўінай карты» Беларусі.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: