Асноўныя тэмы:
Да канца года Беларусь створыць сваю партовую магутнасць на паўночным захадзе Расіі. Тэму абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта.
Беларусь дасягне росту сельскагаспадарчай вытворчасці на 4% па выніках года – канстатуюць спецыялісты. А хлебаробы краіны ўжо набліжаюцца па намалоце да 4,5 мільёнаў тон збожжа.
Замежныя інвестары ў 1-м паўгоддзі сёлета ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі больш за $4млрд.
«Айчыны годныя сыны» – сёння ва Усерасійскім дзіцячым лагеры «Арлёнак» стартуе сумесная патрыятычная змена беларускіх і расійскіх кадэтаў і сувораўцаў.
Адзін з самых маштабных міжнародных алімпійскіх квэстаў, больш за 20 спартыўных пляцовак, госці з Расіі і выдатныя прызы – старажытны Полацк прымае сёння спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок да Алiмпу».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.