Асноўныя тэмы:
Міжнародная і рэгіянальная бяспека, рызыкі з'яўлення новых ваенных канфліктаў, напружаная сітуацыя ў Еўрапейскім рэгіёне і на Блізкім Усходзе. У Санкт-Пецярбургу праходзяць сустрэчы высокіх прадстаўнікоў краін БРІКС і БРІКС+ па пытаннях бяспекі.
Беларусь – адкрытая і мірная еўрапейская дзяржава, а здаровыя сілы на Захадзе паважаюць нашу краіну і прыслухоўваюцца да беларускіх ініцыятыў. Міжнародны кангрэс патрыятычных сіл «За мір і развіццё» абяцае стаць штогадовым.
Моцнымі рэгіёны могуць быць толькі тады, калі там будуць кваліфікаваныя кадры. Сумесную работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па замацавані кадраў у сельскай мясцовасці абмеркавалі на пасяджэнні пры Савеце Рэспублікі.
Беларусь павінна перайсці да новага тэхналагічнага ўкладу. Наколькі гэта магчыма хутка і эфектыўна – раскажа эксперт нашай праграмы.
«Першы інфармацыйны» тэлеканал будзе выходзіць на пятай кнопцы. Урад Беларусі падпісаў пастанову па ўключэнні канала ў абавязковы агульнадаступны пакет.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.