Асноўныя тэмы:
Чарговы этап электаральнай кампаніі. У Цэнтрвыбаркам прадстаўлены дакументы для рэгістрацыі яшчэ двух прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта Белаурсі. Працягваецца праверка сабраных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла афіцыйную ноту часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі. Спробу вярбоўкі беларускага дыпламата ў Малдове абмеркавалі з экспертам.
Сёння ў Маскве пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД. На парадку дня – пытанні пашырэння гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці.
Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі: гістарычны вопыт і перспектывы абмеркавалі на навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.
Дзве рэальнасці – гістарычная і сучасная – у адным яркім дэтэктыўна-рамантычным сюжэце. Сёння адбудзецца прэм’ера фільма «Чорны замак».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.