Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі накіраваў ліст Генеральнаму сакратару ААН у адказ на запрашэнне на саміт па Мэтах устойлівага развіцця.
Прынятыя ўрадамі Беларусі і Расіі меры па процідзеянні санкцыйнаму ціску прыносяць рэальныя вынікі. Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з віцэ-прэм'ерам – міністрам прамысловасці і гандлю Расіі.
Беларусь плануе экспартаваць прадукты харчавання на рынкі розных краін Афрыканскага кантынента. Пра перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабве гаварылі напярэдадні ў Мінсельгасхарчы.
Даніна павагі ўсім тром дзяржаўным знакам Беларусі: у нашай краіне ўпершыню адзначаць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна.
Энергія і стварэнне: у Мінску праходзіць першы Рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц.
Больш за 300 навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты ВНУ і маладыя рабочыя з усіх рэгіёнаў краіны: у Мінску сёння пачынаецца V Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2023.
У верасні можна чакаць канчатковага вяртання беларускіх і расійскіх паралімпійцаў на міжнародную арэну. Незалежны апеляцыйны трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта задаволіў апеляцыі паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі наконт прыпынення іх членства ў арганізацыі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.