Асноўныя тэмы:
Кадравы дзень у Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых віцэ-прэм'ера, міністра энергетыкі, кіраўніка Беларускай чыгункі. Таксама абноўлены склад мясцовай вертыкалі і дыпкорпуса.
Беларусь заклікае Еўрасаюз прыняць усе магчымыя меры свайго ўплыву на ўкраінскае кіраўніцтва з мэтай прадухілення парушэнняў нашай паветранай прасторы.
Жніво ў Беларусі набліжаецца да завяршэння. Гаспадаркі краіны ўбралі 87% збожжавых культур.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкрывае грамадскія прыёмныя па пытаннях цэн, наяўнасці і якасці тавараў у магазінах.
Чужых дзяцей не бывае. Больш за 40 рабят з Данбаса праходзяць аздараўленне ў Лёзненскім раёне. Яны сталі ўдзельнікамі праграмы фонду Аляксея Талая.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.