Асноўныя тэмы:
Справядлівае стаўленне да кожнага чалавека – галоўнае патрабаванне да сістэмы адукацыі. Прэзідэнт правёў нараду па абмеркаванні пытанняў заканадаўчага ўдасканалення нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Развіццё зялёнай эканомікі і электратранспарту, эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі абмеркавалі ў Мінску.
Газавы крызіс ва Украіне выходзіць з-пад кантролю – не ацяпляюцца бальніцы, школы і дзіцячыя садкі.
Сістэма аховы здароўя Беларусі імкнецца рабіць усё магчымае, каб цалкам забяспечыць медыцынскую дапамогу насельніцтву.
Купляйце беларускае. Нацыянальны форум харчовай прамысловасці дапаможа выпрацаваць стратэгію для паляпшэння продажаў айчыннай прадукцыі.
У Беларусі пашыраны магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу.
У Санкт-Пецярбургу абмяркуюць глабальную місію жанчын у новай рэальнасці. Трэці Еўразійскі жаночы форум пройдзе у паўночнай сталіцы Расіі.
Беларускае радыё далучылася да Тыдня маці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.