Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам у Кыргызскай Рэспубліцы. Сёння ў Бішкеку пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Адзінства народаў Беларусі і Расіі заснавана на агульнай культуры і на памяці аб подзвігах нашых герояў: маштабны міжнародны форум аб'яднаў у Мінску палітыкаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, журналістаў.
Абарона правоў журналістаў на фоне знешняга ціску і салідарнасць прафесійнай супольнасці на прасторы вялікай Еўразіі: Саюзы журналістаў Беларусі і Расіі выступілі з агульнай ідэяй на міжнародным форуме ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях».
Кантракты на больш як $56 млн падпісаны падчас рабочага візіту прэм'ер-міністра. Беларуская ўрадавая дэлегацыя ў гэтыя дні наведвае расійскія рэгіёны.
З прыцэлам на IT: Другі форум «Штучны інтэлект у Беларусі», прысвечаны юбілею Нацыянальнай акадэміі навук, праходзіць у Мінску.
Кастрычнік стаў месяцам сямейных святаў для беларусаў: па ўсёй краіне стартуюць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці і Дню бацькі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.