Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.04.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 14.04.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.04.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з візітам у Азербайджане. Сёння – афіцыйныя перамовы. Прэзідэнты абмяркуюць асноўныя накірункі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі застаецца развіццё адносін з Кітаем. Двухбаковае супрацоўніцтва абмеркавалі ў парламенце.

Сёння пройдзе чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. У цэнтры увагі – прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў  аб асновах выбарчай сістэмы, вызначэнні статуса Усебеларускага народнага сходу.

Беларускі саюз жанчын напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны аб'явіў тэматычную акцыю «Я, мы памятаем».

Змены ў Кодэкс аб адукацыі абмеркавалі ўдзельнікі дыскусійнай пляцоўкі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб'явіла аб пачатку трэцяй хвалі каранавіруса ў краіне. Будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе на лепшы сімвал/лагатып Года народнага адзінства.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: