Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.05.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 14.05.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.05.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Толькі сам беларускі народ у праве вырашаць, якім будзе яго будучыня. Пра гэта завіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.

Сёння пройдзе чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Будзе разглядацца пытанне аб функцыях і паўнамоцтвах парламента. А напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з яе кіраўніцтвам, каб зверыць гадзіннікі і ацаніць прамежкавыя вынікі работы аўтарытэтнай каманды.

Шматфункцыянальны комплекс «Паўночны Бераг» пабудуюць у Мінску. Маштабны інвестыцыйны праект разлічаны на 20 гадоў.

Абмен інфармацыяй аб уздзеянні COVID-19 на моладзь ва ўсім свеце абмяркоўвалі на Форуме маладых парламентарыяў Міжпарламенцкага саюза.

12 тысяч жыхароў Беларусі змогуць зрабіць свой  уклад у барацьбу з пандэміяй. Столькі дабраахвотнікаў заявілі пра ўдзел у праекце па вывучэнні папуляцыйнага імунітэту супраць COVID-19.

Дэкада кібербяспекі праходзіць у Беларусі. Раскажам, якія меры дапамогуць супрацьстаяць кібермахлярам.

Будслаўскі фэст, які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, сёлета, як і планавалася, пройдзе ў пачатку ліпеня.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: