Асноўныя тэмы:
Беларусь і Расія сфарміравалі грунтоўны падмурак саюзнага супрацоўніцтва. Саюзныя парламентарыі зверылі гадзіннікі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Як і ў якіх умовах сёння вядзецца сучасная вайна? Камандны склад Узброеных Сіл Беларусі ў тэорыі і на практыцы знаёміцца з усімі пытаннямі арганізацыі баявой падрыхтоўкі войскаў.
Энергазберажэнне застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, узровень энергетычнай самастойнасці ў Беларусі набліжаецца да 28%.
«Якасць ва ўсім – залог канкурэнтназдольнасці прадукцыі і працвітання дзяржавы». Сусветны дзень якасці адзначаецца сёння.
Правяраць нумары, з якіх паступаюць званкі, спыняць размову ў выпадку ўзнікнення падазрэнняў і нікому не выдаваць персанальныя даныя. Раскажам, як не стаць ахвярай у ашуканскіх схемах.