Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.12.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 14.12.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.12.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Рэзанансныя кадравыя прызначэнні: у краіне два новыя губернатары і кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Пра глыбінныя прычыны таго, што адбываецца на беларускіх рубяжах, пра тых, хто стаіць за ціскам на нашу краіну, і не толькі: радыёверсія інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT – у нашым эфіры адразу пасля «Радыёфакта».

Станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі Беларусі будуць замацаваны ў эканоміцы ў 2022-ім годзе. Аб гэтым сведчаць сёлетнія вынікі знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

Пра лічбавізацыю, прамысловасць, транспарт і будаўніцтва будуць гаварыць сёння ў Магілёве. Там пройдуць асноўныя мерапрыемствы рэгіянальнага форуму «Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне. Рэгіёны».

Сёння у Беларусі стартуе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Марафон добрых спраў ахопіць каля мільёна маленькіх жыхароў краіны.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь падняты у Антарктыдзе.

Зоркі сусветнай оперы, 5 дзён панавання яскравых шэдэўраў опернага мастацтва, толькі прэм'ерныя спектаклі! Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стартуе сёння ў Вялікім тэатры Беларусі.

Удзельнікі алімпійскага саміту выступілі супраць палітызацыі спорту.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: