Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.12.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 14.12.2023
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 14.12.2023 Асноўныя тэмы:

Ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з урадам вынікі сваёй камандзіроўкі і паездак урадавай дэлегацыі;

Сем груп у Польшчы рыхтуюцца да тэрактаў і захопу аб'ектаў у Беларусі. Беларускім спецслужбам сталі вядомыя агрэсіўныя планы рэалізацыі ў нашай краіне сілавога сцэнарыя;

Сацыяльная сфера, павышэнне дабрабыту грамадзян за кошт павелічэння памеру заработнай платы, падтрымка нацыянальнай эканомікі. Сенатары адобрылі законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год»;

Па выніках маштабнага сацдаследавання, давер да дзяржаўных СМІ вырас на 14%. Актуальныя праблемы сацыяльнай палітыкі, а таксама ідэалогіі ў электаральны перыяд, ролю інфармацыйных рэсурсаў абмеркавалі на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі;

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы і анлайн-трансляцыя. Звяршаюцца апошнія прыгатаванні да ўрачыстага старту рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»;

Чатыры каманды і адзін трафей. Сёння ў Санкт–Пецярбургу стартуе традыцыйны хакейны турнір «Кубак Першага канала».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: