Асноўныя тэмы:
Галоўная роля Усебеларускага народнага сходу у тым, каб стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця, выступаць як пляцоўка, на якой пры неабходнасці магчыма дамаўляцца. Асноўныя палажэнні УНС абмяркоўваем з экспертам.
Для абароны нацыянальных інтарэсаў і бяспекі краіны: у двух чытаннях дэпутаты прагаласавалі за навацыі ў закон аб грамадзянстве.
Беларусь гатова развіваць раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з народамі ўсіх краін без выключэння: дыпламатычнаму корпусу краіны акрэслены асноўныя задачы надалей.
Наша краіна зараз выконвае мерапрыемствы, уключаныя ў план па ўмацаванні абароназдольнасці дзяржавы да 2025 года. Калектыву прадстаўлены новы камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.
Бацькоўскія сходы па пытанні новаўвядзенняў прыёмнай кампаніі праходзяць па ўсёй Беларусі. Дыялогавыя пляцоўкі дапамогуць бацькам стаць больш дасведчанымі ў новых адукацыйных рэаліях.
Марафон дабрыні і падарункаў: сёння ў Беларусі стартуе рэспубліканская навагодняя акцыя «Нашы дзеці».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.