Асноўныя тэмы:
Развіццё беларуска-расійскіх адносін, пытанні міжнароднага парадку дня, графік маючых адбыцца сустрэч абмеркавалі па тэлефоне Прэзідэнты Беларусі і Расіі.
Беларуска-казахстанскія адносіны сталі галоўнай тэмай гутаркі Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева.
Кіраўнікам дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў маі будзе прадстаўлены пакет змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС.
Звыш 800 крадзяжоў з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій здзейснены ў першыя месяцы 2021 года.
«Белаграпрамбанк» праводзіць Рэспубліканскі адукацыйны конкурс па падтрымцы і развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва «Агра 3.0».
Пасяўная кампанія ў Беларусі ў самым разгары, аграрыям краіны застаецца пасеяць каля 25% ранніх яравых культур.
Вернутыя з Германіі: кнігі і пісьмы Храптовічаў прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Беларусь рыхтуецца да рэспубліканскага суботніка, у кожным рэгіёне вызначаны аб’ём работ, які плануецца выканаць агульнымі намаганнямі 17 красавіка.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё аб'яўляе аб пачатку II тура Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.