Асноўныя тэмы:
Бюджэт Беларусі сёлета ўдасца зрабіць бездэфіцытным: урад ацаніў тэмпы эканамічнага развіцця і вызначыў, што важна паспець зрабіць да канца года.
Даручэнне кіраўніка дзяржавы выканана! З Сектара Газа эвакуіраваны беларусы і члены іх сем'яў.
Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі пацвердзіў запрашэнне ў адрас Прэзідэнта Беларусі наведаць з візітам яго краіну.
Еўразійскі саюз на другім месцы па глыбіні інтэграцыі ў свеце. Бліжэй толькі саюз Еўрапейскі. Праект Дэкларацыі аб развіцці ЕАЭС да 2030 і 2045 гадоў прадставяць кіраўнікам дзяржаў аб'яднання ў снежні.
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі сёння і заўтра прыме ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД у Бішкеку.
«Парламент і бізнэс: размова аб галоўным»: стартаваў новы праект Беларускага саюза жанчын.
Інфармацыйныя тэхналогіі і штучны інтэлект, інжынерная справа, хімічныя, біялагічныя і аграрныя тэхналогіі, медыцына: Міжнародны фестываль навукі Саюзнай дзяржавы праходзіць у Мінску.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.