Асноўныя тэмы:
Выкарыстанне лічбавых тэхналогій і развіццё гэтай сферы абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Эксперты павінны выпрацаваць рашэнні на стыку лічбавых і фінансавых тэхналогій.
У Беларусі з 1 верасня сёлета ўводзяцца біяметрычныя дакументы. Раскажам пра іх падрабязней.
У нашай краіне паэтапна пераходзяць да практычнай рэалізацыі канцэпцыі «разумнага горада». Даведаемся, як накіраваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на карысць жыхароў вялікіх і малых гарадоў.
Барацьбу з незаконным гандлем стралковай зброяй і боепрыпасамі абмеркавалі парламентарыі з розных краін. Да вывучэння вопыту замежных калег далучыліся беларускія дэпутаты.
Усё больш беларусаў – за стабільнасць і парадак у краіне. Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Асацыяцыю «Інфармацыйная бяспека».
Медыякуб у форме эліпса, новыя святлодыёдныя экраны, гукавое абсталяванне – сур'ёзныя змены чакаюць «Мінск-Арэну».
Заслужаны калектыў Ансамбль народнай музыкі «Бяседа» пачынае свой юбілейны гастрольны тур па рэгіёнах Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.