Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 19.05.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 19.05.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 19.05.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Роля і паўнамоцтвы Савета бяспекі павінны быць суразмернымі з тымі рызыкамі і пагрозамі, якія ставіць перад нашай краінай час. Прэзідэнт Беларусі правёў пасяджэнне Савета бяспекі.

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС пройдзе 21 мая ў анлайн-рэжыме. На парадку дня пасяджэння – 15 пытанняў.

З шасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі выканана чатыры. Фінансавы стан арганізацый рэальнага сектара эканомікі паляпшаецца. Вынікі за першы квартал падведзены ва ўрадзе.

Гуманітарная дапамога з Кітая дастаўлена ў Беларусь.

У рэгіёнах назіраецца змяншэнне захворванняў на COVID-19. Эфект даюць прафілактыка, санітарная культура і вакцынацыя.

Беларусь прымае ўдзел у Міжнароднай турыстычнай выставе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Сёння заслужаны калектыў Ансамбль народнай музыкі «Бяседа» прэзентуе гледачам  праграму з нагоды свайго 30-гадовага юбілею.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: