Асноўныя тэмы:
Больш актыўна прапагандаваць дасягненні айчынных вучоных: Прэзідэнт даручыў у бліжэйшы час арганізаваць выставу навуковых адкрыццяў.
Пра актуальныя праблемы сучаснасці і іх прычыны, фарміраванне дзяржаўнай ідэі і ідэалогіі, агульнае паміж дзвюма брацкімі народамі: Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з расійскім філосафам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным.
Сёння сітуацыя на межах Беларусі складаная, аднак стабільная. Сілавы блок краіны здольны гарантаваць бяспеку грамадзян без дадатковай мабілізацыі. Геапалітычную абстаноўку вакол Беларусі абмяркоўваюць у працоўных калектывах найбуйнейшых прадпрыемстваў.
Развіццё будаўнічага і транспартнага комплексаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі – у цэнтры ўвагі сенатараў і дэпутатаў. Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента пройдзе сёння.
Не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на тавары: у Беларусі працягваецца маніторынг цэнаўтварэння.
Новыя праекты ў новым тэлевізійным сезоне: Белтэлерадыёкампанія працягвае запускаць цікавыя і запатрабаваныя праграмы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.