Асноўныя тэмы:
Лідары Беларусі і Кітая падпісалі сумесную заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Завяршаецца дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў КНР.
Складаная абстаноўка вакол межаў – нагода ўзмацніць калектыўную бяспеку. Тэму абмяркоўвалі ў Мінску прадстаўнікі АДКБ.
Бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы будзе дазволены ва ўсіх пунктах пропуску з сённяшняга дня.
Следчым камітэтам Беларусі ўзбуджана крымінальная справа па факце арганізацыі ў Гомелі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Адзіны дзень дэпутата – зручны фармат для дыялогу і вырашэння надзённых праблем грамадзян.
Вытворчасць паперы, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, выпуск мэблі: прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» летась павялічылі долю вытворчасці прадукцыі, нягледзячы на санкцыі і іншыя складанасці часу.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.