Асноўныя тэмы:
Канстытуцыйнае рэфармаванне заканадаўства ідзе дастаткова інтэнсіўна. Практычна год дэпутаты працуюць па абноўленай Канстытуцыі.
Працягваецца новая парламенцкая традыцыя: дэпутаты і сенатары на сумесным пасяджэнні заслухаюць справаздачу старшыні Дзяржкантролю.
Важнае рашэнне ў палітычным жыцці краіны: у Беларусі афіцыйна створана партыя «Белая Русь».
Імпартазамяшчэнне – ключавая задача для прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Эксперты канстатуюць – дынаміка тавараабарота пазітыўная, тэндэнцыя захаваецца і сёлета.
Такое нельга дараваць і забыць: акцыя «Тыдзень памяці» да 80-годдзя трагедыі Хатыні пройдзе ў эфіры Беларускага радыё.
Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на конкурсах «Славянскага базару». Прафесійнае журы выбрала лепшых вакалістаў для ўдзелу ў дзіцячым і дарослым спаборніцтвах.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.