Асноўныя тэмы:
Цяпер вызначаецца будучыня беларускага і расійскага народаў: у Мінску прайшла сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, акцэнты зроблены на стратэгічных напрамках, перш за ўсё ў сферы эканомікі, надалі ўвагу і знешнепалітычнаму парадку дня.
Дэпутаты ў першым чытанні разгледзяць законапраект аб Усебеларускім народным Сходзе. Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдзе сёння.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь адзначае 105-годдзе.
АДКБ у наступным годзе плануе правесці шэраг вучэнняў на заходніх межах.
У Беларусі завяршаецца падрыхтоўка першай чаргі матэрыялаў для накіравання ў нацыянальныя суды рэспублікі. Генеральны пракурор расказаў, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Беларускія санаторыі ў святочныя дні будуць запоўнены на 100%. Новы год у айчынных здраўніцах сустрэнуць больш як 22 тысячы чалавек, з іх амаль палова — госці з іншых краін.
100 гадоў таму пабачыў свет першы нумар літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.