Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.02.2022 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 22.02.2022
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.02.2022 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі ўручыў дзяржузнагароды і Сцяг пракуратуры ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Месца выбрана невыпадкова: у Беларусі не дапусцяць спроб перапісаць гісторыю і забраць Перамогу савецкага народа.

Расія прызнала незалежнасць Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Адпаведныя ўказы напярэдадні увечары падпісаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на рэферендуме па зменах у Канстытуцыю. Больш за 44 тысячы нацыянальных наглядальнікаў акрэдытаваны для работы на ўчастках.

Беларусь і Іран абмяркоўваюць спрашчэнне візавага рэжыму для турыстычных груп і арганізацыю прамога авіярэйсу паміж Мінскам і Тэгеранам.

Ва ўмовах санкцыйнага ціску Беларусь адкрывае для сябе новыя рынкі і паглыбляе супрацоўніцтва на традыцыйных.

Фільм пра сапёраў «Полымя пад попелам» кінастудыі «Беларусьфільм» пакажуць на тэлеканале «Беларусь 1».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: