Асноўныя тэмы:
«Татарстан можа разлічваць на падтрымку Беларусі». Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. Па запрашэнні расійскага калегі Прэзідэнт Беларусі наведаў ў Казані цырымонію адкрыцця міжнароднага высокатэхналагічнага турніру «Гульні будучыні».
Ваенна-палітычная абстаноўка, супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, стан і перспектывы развіцця беларускай арміі – у цэнтры ўвагі ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Беларусі.
Насельніцтва Беларусі адказна ставіцца да электаральнай кампаніі. Першыя два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў паказалі дастаткова высокую яўку.
Найважнейшыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця, пастаўленыя Прэзідэнтам, ураду ўдалося вырашыць. Сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны абмеркавалі на пасяджэнні Савета Міністраў.
Беларусь умацоўвае трэнд на актыўнае развіццё адносін з краінамі Афрыкі. Для правядзення першага пасяджэння сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве ў Зімбабвэ прыбыла дэлегацыя з Беларусі.
Легендарнаму спарткомплексу «Раўбічы» сёння 50 гадоў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.