Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.04.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 22.04.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.04.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі сёння з рабочым візітам наведае Расійскую Федэрацыю. У Маскве запланавана сустрэча і перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі.

Уладзімір Пуцін пракаменціраваў тэму спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

Самыя гучныя падрабязнасці аперацыі «Цішыня» раскрываюць у эфіры канала «Беларусь 1» следчыя КДБ, абмяркоўваюць палітолагі, дыпламаты, парламентарыі. Некалькі думак прапануем і ў нашай праграме.

Знакавыя законапраекты напярэдадні адобрылі беларускія сенатары. У прыватнасці, аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і аб масавых мерапрыемствах.

А сёння ў цэнтры увагі дэпутатаў – пытанні аднаўлення грамадства і эканомікі пасля COVID-19 з улікам гендэрных фактараў.

Палітыка дзяржавы арыентавана на стварэнне ўмоў для прадпрымальніцкай ініцыятывы. Трэці рэспубліканскі дзелавы форум адбыўся у рамках Тыдня беларускага прадпрымальніцтва.

Беларускія спецыялісты ўдала процістаяць кіберзлачынцам. Пэўныя методыкі  распрацаваныя і актыўна прымяняюцца ў навучальным працэсе Акадэміі Міністэрства унутраных спраў.

Беларусь рыхтуецца да Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы-форуму Ecology Expo-2021 і XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачатаў 3-ці тур 10-га Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: