Асноўныя тэмы:
БРІКС і Афрыка: партнёрства ў інтарэсах сумеснага паскоранага росту, устойлівага развіцця і інклюзіўнай шматбаковасці. Беларусь упершыню прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту БРІКС, які пачынаецца сёння ў Ёханесбургу.
За сем месяцаў эканоміка Беларусі спрацавала станоўча. Галоўнымі драйверамі развіцця сталі прамысловасць, гандаль, будаўніцтва і сельская гаспадарка. Перспектывы эканамічнага росту абмяркуем разам з экспертам.
«Беларусь адрэагуе спакойна, адказна і прагматычна, у тым ліку ў інтарэсах жыхароў суседніх краін». У Міністэрстве замежных спраў і пракаменціравалі закрыццё Літвой пунктаў пропуску на граніцы.
Гаспадаркам краіны застаецца ўбраць каля 10% збожжавых. Агульны намалот складае больш за 6 з паловай мільёнаў тон.
Раскажам, як паступіць у Акадэмію кіравання на бюджэт і без уступных іспытаў, а таксама ў якіх школах адкрыюць інжынерныя класы і групы.
Ёсць пытанні – звяртайцеся: Камітэт дзяржаўнага кантролю з сённяшняга дня адкрывае гарачую лінію па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да школы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.