Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.10.2025
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 22.10.2025
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 22.10.2025

Асноўныя тэмы:

Пастаўкі тэхнікі, харчовая бяспека, навучанне студэнтаў – новыя напрамкі супрацоўніцтва на знаёмым рынку. У Палацы Незалежнасці адбыліся перамовы Прэзідэнта з урадавай дэлегацыяй Лівіі.

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. У Беларусі дадзены афіцыйны старт кампаніі па падрыхтоўцы другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Прэзідэнт унёс у парламент законапраект па пытаннях нарматворчай дзейнасці. Работа над дакументам вялася практычна год. Выкарыстаны прапановы, якія паступілі ад 66 ведамстваў, замежны вопыт і навуковыя напрацоўкі.

Інавацыйныя праекты, штучны інтэлект, адукацыя і падтрыхтоўка кадраў. У Мінску пачаў работу IX Беларускі касмічны кангрэс.

Гарантаванне харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Больш за 30 журналістаў з вядучых расійскіх і беларускіх СМІ аб'яднаў прэс-тур па Брэстчыне.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: