Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт указаў арыенціры, прымаючы кадравыя рашэнні: у Беларусі новыя міністр, губернатар і старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Сітуацыя вакол Пасольства Беларусі ў Лондане застаецца ў цэнтры увагі. Грамадзяне краіны абураны і патрабуюць ад уладаў Вялікабрытаніі расследваць нападзенне на нашых дыпламатаў і прынесці публічныя прабачэнні.
Галоўны фінансавы дакумент з улікам рэалій – гаворка аб пандэміі і санкцыйным ціску. Дэпутаты ў другім чытанні прынялі праект бюджэту на наступны год.
Усе прадпрыемствы, аб'екты сацыяльнай сферы, жылы фонд краіны ў поўнай меры забяспечаны цяплом і электраэнергіяй, а рэспубліка з'яўляецца надзейным яе экспарцёрам. У Беларусі сёння адзначаецца Дзень энергетыка.
Унікальныя помнікі культавай разной скульптуры Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Праваслаўны фестываль «Радасць» пачынае работу ў Палацы мастацтваў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.