Асноўныя тэмы:
Значныя і кранальны падзеі ваенных гадоў. 22 чэрвеня 1941-га Беларусь будзе памятаць заўсёды. І заўсёды будзе непарыўнай сувязь пакаленняў.
У гады вайны наша краіна страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Факт генацыду ў часы Вялікай Айчыннай і ў пасляваенны перыяд прызнаны на заканадаўчым узроўні. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Журналісты фарміруюць грамадска-палітычныя працэсы, а рэгіянальныя СМІ, як і рэспубліканскія, дакладна разумеюць сваю задачу і супрацьстаяць знешнім інфармацыйным выклікам.
Ролю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць на тыдні. XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўпершыню пройдзе ў трох гарадах – Віцебску, Полацку і Наваполацку.
Народнае шоу краіны «Фактар Бай» працягвае сваё турнэ па Беларусі. Сённяшні прыпынак – Брэст.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.