Асноўныя тэмы:
Сёмы па ліку, але першы у новым канстытуцыйным статусе – Усебеларускі народны сход сёння прадоўжыць работу. Дэлегаты разгледзяць найважнейшыя дакументы для нашай краіны – Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі.
Напярэдадні старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу абраны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дэлегаты вызначыліся з намеснікам старшыні і членамі Прэзідыума УНС.
«Час выбраў нас», – менавіта пад такім дэвізам праходзіць лёсавызначальнае для нашай дзяржавы народнае веча. Выступленне Прэзідэнта перад дэлегатамі – наказ тым, каго выбраў час жыць і працаваць у суверэннай Беларусі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.