Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 26.01.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 26.01.2021
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 26.01.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Увядзенне біяметрычных дакументаў абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў навацыю, але асобныя моманты даручыў дадаткова прааналізаваць і дапрацаваць.

Паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва будзе прыярытэтам для Беларусі ў гэтай пяцігодцы. Асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі абмяркоўваем разам з дэпутатамі, экспертамі і дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу.

У Палацы Незалежнасці зноў прайшлі экскурсіі для тых, хто не словам, а справай даказаў сваю прыхільнасць ідэям мірнай, адзінай і незалежнай Беларусі.

У краіне ўжо сёлета могуць распачаць вопытную вытворчасць уласных электрамабіляў.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучаснае дзяржаўнае кіраванне: адукацыя, навука, практыка», прымеркаваная да 30-годдзя Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, аб'яднае ў анлайн-фармаце ўдзельнікаў з больш чым 10 краін.

Да Года народнага адзінства: Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» распачынае гастрольны тур па гарадах краіны.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: