Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з дэпутатамі, членамі Савета Рэспублікі, Канстытуцыйнай камісіі.
Дэпутаты зрабілі заяву ў сувязі з інцыдэнтам з дзяржаўным сцягам Беларусі ў Латвіі. Падтрымку беларусам выказваюць палітыкі, спартыўныя фунцыянеры.
Прэзідэнты Расіі і ЗША сустрэнуцца 16 чэрвеня ў Жэневе. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Крамля.
Прынятыя беларускім парламентам законы «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і процідзеянні экстрэмізму» сёння як ніколі актуальныя. Абмяркуем гэта з экспертамі.
Комплексную сістэму падтрымкі экспарту і імпарту створаць у Беларусі.
Кітайска-беларускі парк «Вялікі камень» сёлета прыме найбуйнейшую сельскагаспадарчую выставу «Белагра-2021».
Дзявятая сімфонія Бетховена ў выкананні двух аркестраў, двух хораў і салістаў прагучыць сёння на сцэне Белдзяржфілармоніі.
Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага дыктара радыё, акцёра, педагога Іллі Кургана. Успомнім майстра разам.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.