Падзяліцца:
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 26.05.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 26.05.2023
«Радиофакт» с Натальей Степочкиной, 26.05.2023

Асноўныя тэмы:

Супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе ідзе вельмі паспяхова. Такую ацэнку агучылі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Падрабязнасці – пра што гаварылі лідары краін ЕАЭС у Маскве.

Размяшчэнне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, рэагаванне на сучасныя выклікі і пагрозы: Мінск прымаў пасяджэнне Савета міністраў абароны АДКБ.

Беларускі бок разлічвае выйсці на стратэгічнае рашэнне па перавалцы экспартных грузаў праз парты Мурманскай вобласці. Прэм'ер-міністр Беларусі наведвае поўначна-заходнія рэгіёны Расіі.

Павышэнне прававой дасведчанасці выбаршчыкаў, забеспячэнне электаральнага суверэнітэту: у Мінску абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення Адзінага дня галасавання ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй.

«Зялёная лічбавізацыя для пашырэння магчымасцей машынабудавання»: першы ў Беларусі, паралельны з пекінскім, форум па пытаннях развіцця разумнага машынабудавання пройдзе сёння ў «Вялікім камяні».

Нацыянальны аэрапорт «Мінск» – адзін з самых пунктуальных і дысцыплінаваных: галоўная паветраная гавань Беларусі адзначае сёлета 40-годдзе.

Незвычайныя вобразы, сюрпрызы, забаўныя іспыты і яркія эмоцыі: Беларускі дзяржаўны цырк запрашае на «Неверагодны атракцыён».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: