Асноўныя тэмы:
Бяспека, сітуацыя ў рэгіёне, эканамічнае ўзаемадзеянне і сумеснае супрацьстаянне санкцыям Захаду. Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі у Расію.
Беларусь выбудоўвае ўласны шлях развіцця ва ўмовах поўнамаштабнай гібрыднай вайны. У Белтэлерадыёкампаніі ўдзельнікі штогадовага семінара кіраўнікоў дыпмісій сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай медыйнай супольнасці.
Маладыя прадпрымальнікі з Расіі шукаюць бізнес-партнёраў у Беларусі. У цэнтры увагі кантракты ў галіне сельскай гаспадаркі, турызму, грамадскага харчавання і інфармацыйных тэхналогій.
Новыя магчымасці для турызму: "Белавія" зараз будзе лятаць у Індыю.
Гаспадаркі краіны убралі каля 15 працэнтаў плошчаў збожжавых. На жніве актыўная моладзь, таксама ваенныя аказваюць дапамогу аграрыям ва ўборцы ўраджаю.
Сёлета крыху больш за 52 тыс. абітурыентаў плануюць залічыць у рады студэнтаў ў беларускія ВНУ. Па прамежкавых выніках уступнай кампаніі лідзіруюць педагагічныя ВНУ. На другім месцы - медыцынскія, на трэцім - тэхнічныя ўніверсітэты.
Акцэнт на камфорт і нацыянальную кухню. Да II Гульняў дзяржаў СНД рыхтуюцца аб'екты прыдарожнага сэрвісу.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.