- Перадача: Радыёфакт
- Дата: 26.11.2021
Асноўныя тэмы:
Работа па падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую. Апошняе слова ў прыняцці Асноўнага закона будзе за народам;
Беларусь працягвае аказваць бежанцам на беларуска-польскай мяжы усебаковую дапамогу;
Расія разлічвае, што профільныя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі дадуць дзеянням улад Польшчы у сітуацыі з бежанцамі адэкватную прававую адзнаку.
Гібрыдныя войны, кібер-атакі і ваенныя канфлікты. Актуальныя выклікі нацыянальнай бяспецы і шляхі іх вырашэння абмяркоўваюць на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску.
У Баранавічах прапануюць назваць новыя вуліцы імёнамі лётчыкаў - Герояў Беларусі.
Навукоўцы краін СНД прыехалі ў Мінск для абмеркавання супрацоўніцтва.
Сёння культурная грамадскасць адзначае дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Беларускае радыё правядзе прамую трансляцыю каталіцкага богаслужэння аб міры, адзінстве і згодзе.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.